Базавая арэндная велічыня ў Беларусі не будзе расці да 2024 года

8 июня 2022

Базавая арэндная велічыня і памер арэнднай платы ў Беларусі не будуць расці без малога два гады - да красавіка 2024-га. Рашэнне прынята  ўрадам. Яно датычыцца прадпрыемстваў і арганізацый, якія карыстаюцца дзяржмаёмасцю: памяшканнямі, абсталяваннем, транспартам. Гэта дазволіць захаваць умовы для стабільнага функцыянавання суб'ектаў гаспадарання, адзначылі ва ўрадзе. Базавая стаўка не мянялася ў краіне з сакавіка 2019-га, зараз яна складае 16 рублёў 90 капеек.

Акрамя таго, у найбліжэйшы час будзе распрацаваны парадак выдзялення  дзяржмаёмасці, што не выкарыстоўваецца больш чым тры гады, у бязвыплатнае карыстанне вытворчаму бізнесу на 5-гадовы тэрмін. Гэта дасць магчымасць вытворцам накіроўваць сродкі на пашырэнне і мадэрнізацыю, а не выплату арэнднай платы.