25 июня 2021

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

26 чэрвеня ў народным календары Акуліна. Іншыя назвы: Акуліны, Акуліна Грачышніца. Прысвятак вызначае тэрміны сяўбы грэчкі. А яшчэ ў гэты дзень прыкмячалі: раніцай кветкі і травы пахнуць мацней, чым звычайна - хутка пойдзе дождж. Певень заспяваў раней за 9 гадзін вечара - да дажджу.

Зараз пра надвор'е на найбліжэйшы час, але спачатку інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Бабруйску ў 2014 годзе - крыху больш за 2 градусы цяпла, а самы цёплы дзень у 2019 - у Высокiм тэрмометры паказалі амаль 34 з паловай градусы цяпла.