Беларусы ў Інданезіі па дапамогу не звярталіся. Пасольства пракаменціравала сітуацыю на Балі

27 ноября 2017

Больш за 2 тысячы турыстаў аказаліся заблакіраваны на Балі з-за вывяржэння вулкана Агунг. Сітуацыю ў рэгіёне пракаменціраваў пасол Беларусі ў Інданезіі. Валерый Калеснік адзначыў, што сітуацыя на востраве складаная. Раніцай вулкан выкінуў чарговы слуп попелу. У сувязі з гэтым быў закрыты аэрапорт - адменены амаль 200 міжнародных рэйсаў. Гатэлі дазваляюць усім турыстам жыць бясплатна, пакуль тыя не змогуць пакінуць востраў. Пасольства Беларусі і МЗС нашай краіны настойліва рэкамендуе грамадзянам устрымацца ад наведвання рэгіёна. Пакуль беларусы па дапамогу ў пасольства не звярталіся. У выпадку неабходнасці ім будзе аказана падтрымка.