Аўтамабіль не старэйшы за 7 гадоў і базавыя веды англійскай

16 мая 2014

Гэта стандартны набор таксіста на час чэмпіянату свету па хакеі. Транспартных сродкаў з шашачкамі стала на чвэрць больш. Да спартыўнага старту прыехалі і вадзіцелі з рэгіёнаў. Гэта другі па значнасці транспарт пасля грамадскага. Менавіта таксі дапамагае развозіць вялікую колькасць балельшчыкаў пасля хакейных матчаў.


Па якіх маршрутах ездзяць фанаты, ці змяніўся кошт праезду ў таксістаў, высвятляў Дзмітрый Цітоў. Кожны трэці таксіст вязе замежнага пасажыра. Супрацоўнікі транспартнай інспекцыі за рабочы дзень чулі латышскую, англійскую, часцей за ўсё, вядома, рускую мову.


У Мінску зараз каля 8 тысяч аўтамабіляў з шашачкамі. 30% таксістаў да чэмпіянату прыехалі з рэгіёнаў. За перыяд з 10 раніцы да 9 вечара ў раёне вакзала зафіксавана ўсяго два парушэнні.


Часцей за ўсё ў службы таксі паступаюць заказы з лядовых арэн, гасцініц і рэстаранаў. Прычым, часта тэлефануюць адміністратары ўстаноў і выклікаюць машыну для не рускамоўнага балельшчыка.


Яшчэ ў пачатку года быў падпісаны мемарандум, згодна з якім таксісты не будуць павышаць цэны на свае паслугі адносна тарыфу, які дзейнічаў на 1 красавіка. За кіламетр амаль 5 тысяч. За язду без таксометра - штраф ад 3 да 7 базавых велічынь.


Службы таксі папрацавалі і над англійскай. Многія прайшлі экспрэс-курсы за месяц да спартыўнага старту. Вадзіцелям раздалі шпаргалкі.


Зараз гэты міні-слоўнік трымаюць шматлікія таксісты побач з асноўнымі дакументамі. Калі прыйдзецца сказаць нешта больш складанае, чым how do you do?, то можна патэлефанаваць спецыяльнаму дыспетчару, які ведае мову дасканала.


Штодня па дапамогу да англамоўнага дыспетчара звяртаюцца ўсяго некалькіх таксістаў. Як правіла, яны не могуць зразумець адрас, які называюць ім замежныя пасажыры. Зрэшты, прыняць выклік ад замежнага госця можа любы дыспетчар - на віду ў кожнага часопіс з неабходнымі фразамі на англійскай мове.