Сёння на "Славянскім базары ў Віцебску" дзень моладзі

16 июля 2016

У адзін час і ў адным месцы сустрэліся веласіпедысты, джамперы, ролеры, скейтбардысты, графіцісты і тэатралы. На плошчы Перамогі, адной з самых вялікіх у Еўропе, з раніцы да ночы праходзяць спартыўныя, творчыя і тэхнічныя спаборніцтвы. На "Маладзёжны падворак" з розных куткоў Беларусі прывезлі лепшае - песні, танцы, тавары і промыслы. Гасцей свята чакаюць спаборніцтвы гумарыстаў, чэмпіянат па скейтбордынгу, гала-канцэрт фестывалю бардаўскай песні і бітва дыджэяў. Адна з галоўных падзей дня - фінал фестывалю "Агонь танца".