Алея шчасця ў сямейным скверы з'явілася у аграгарадку Лясны

16 мая 2017

Дзесяць туй высадзілі маладыя і шматдзетныя сем'і. Тым самым гэта падзея стала апошнім этапам па добраўпарадкаванні Бараўлян. За два гады ў самым густанаселеным пункце краіны адрамантавалі дарогі, з'явіліся паркоўкі і веладарожка. Акрамя таго, пабудавалі і цэнтральную плошчу, дзе сёння ладзяць усе святы. Навялі парадак і ў дварах. Таксама у бліжэйшыя гады на тэрыторыі бараўлянскага сельсавета пабудуюць і шэраг сацыяльных аб'ектаў.

Сёлета у Бараўлянах пачнуць будаваць два дзіцячыя сады, а ў вёсцы Ляскоўка плануюць узвесці школу на 720 месцаў.