Да акцый у Міжнародны дзень донара далучылася ўся Беларусь

14 июня 2017

У Гродне больш як 200 чалавек бязвыплатна здалі кроў. Як адзначылі медыкі, атрыманая плазма будзе выкарыстоўвацца ў выпадку экстраннай неабходнасці і падчас надзвычайных сітуацый.

Збор крыві ад донараў апошнія два тыдні абласной акцыі "У Беларусі - добрае сэрца" праходзіць не толькі ў Гродне, але і ў раённых цэнтрах. Спецыялісты станцыі пералівання выязджалі ў Ліду, Шчучын і Ваўкавыск.