Акваторыі Мінскай вобласці на кантролі супрацоўнікаў МНС і АСВОД

12 июня 2020
Сапраўднае лета ў сталіцы і Мінскай вобласці. Прыйшоў час асвяжыцца ў спякотнае надвор'е ў вадаёмах цэнтральнага рэгіёна. Да купальнага сезона ўсё гатова. Прыбярэжныя зоны абсталяваны таблічкамі, якія паказваюць на бяспечныя месцы для купання. Супрацоўнікі АСВОД працуюць на пляжах штодзень і рэгулярна выязджаюць на агляд акваторыі. На дзяжурстве медработнікі і вадалазы. Адзін дзень з АСВОД правёў Ілья Цвяткоў.


Артур Трушынскі працуе вадалазам ужо не першы год. На яго рахунку - дзясяткі варатаваных жыццяў. Штодзень ён выязджае з атрадам ратавальнікаў на агляд акваторыі Заслаўскага вадасховішча. Бо купальны сезон - самы гарачы час для цяжкай працы на глыбіні.

Каб трэніраваць хуткасць і спрыт працы пад вадой, ратавальнікі трэніруюцца на спецыяльных участках, пазначаных на паверхні буйкамі - выязджаюць туды па трывозе. Усе дзеянні - строга вывераны - да хвіліны.

Шукаць чалавека пад вадой – справа няпростая, тым больш у летні перыяд, калі актыўна цвіце донная расліннасць - бачнасць на глыбіні практычна нулявая.

Паводле слоў супрацоўнікаў АСВОД, на жаль, трэніроўкамі іх справа не абмяжоўваецца. Прыходзіцца выязджаць і на рэальныя выклікі – дзясяткі разоў за сезон.

Гатовы да надзвычайных сітуацый і медыкі. Падчас выездаў іх задача – аказаць першую дапамогу пацярпеламу. 

У гэтым сезоне на водах Мінска і вобласці ўжо выратавана больш за 10 чалавек. Асаблівую ўвагу супрацоўнікі АСВОД раяць звяртаць на дзяцей - непаўналетнія на беразе заўсёды павінны быць пад наглядам бацькоў.