Акцыя "Зімовы патруль" працягнецца да канца школьных канікул

27 декабря 2018

Атрады аховы правапарадку самай маштабнай моладзевай арганізацыі далучыліся да АСВОД, каб разам прадухіліць няшчасныя выпадкі на тонкім лёдзе вадаёмаў. Сумесная акцыя "Зімовы патруль" працягнецца да канца школьных канікул. Такія атрады дапамогі з'явяцца на ўсіх выратавальных станцыях АСВОД. Зараз таўшчыня лёду на некаторых вадаёмах усяго пяць-шэсць сантыметраў, а гэта даволі небяспечна.

Такую ж сумесную акцыю АСВОД і Рэспубліканскі саюз моладзі плануюць правесці і на летніх канікулах.