У Расіі сёння адзіны дзень галасавання

14 сентября 2014
Па ўсёй краіне праходзяць больш як 6 000 выбараў рознага ўзроўню. У Цэнтрвыбаркаме іх ужо назвалі рэкорднымі - яны ахопліваюць семдзесят пяць мільёнаў выбаршчыкаў. Грамадзяне краіны вызначаюць губернатараў рэгіёнаў, склады мясцовых парламентаў і дэпутатаў. Агульная колькасць кандыдатаў - больш за 100 000. Працуюць 64 000 участкаў. Ад вялікай колькасці часавых паясоў галасаванне расцягнецца на 21 гадзіну. Таму першыя звесткі пра папярэднія вынікі пачнуць паступаць ужо ў найбліжэйшыя хвіліны.