9 Мая неба над Мінскам расфарбуюць 20 самалётаў

4 мая 2015

Сёння прайшла яшчэ адна паветраная рэпетыцыя парада Перамогі. Адкрываць авіяпарад будуць 3 верталёты-флаганосцы Мі-8. З самалётаў першымі вылеціць шасцёрка штурмавікоў Су-25. Верталёты праляцяць на вышыні 150 метраў - менавіта з такой адлегласці іх можна добра разгледзець. Франтавая авіяцыя пройдзе за 250 метраў ад зямлі, а бамбардзіроўшчыкі - за 600. Авіяпарад прадоўжыцца каля 5 хвілін.

І ўжо сёння ў 10 гадзін вечара каля стэлы "Мінск - горад-герой" пройдзе першая генеральная рэпетыцыя парада. Гэта варта прыняць да ўвагі вадзіцелям. Удзельнічаць у рэпетыцыі будзе пешая калона і тэхніка - усё як у Дзень Перамогі. Фінальны прагон пройдзе ў сераду, калі надвор'е не ўнясе змяненняў.