8 сакавіка ў Гродна нарадзіліся 6 дзяцей

9 марта 2017

Міжнародны жаночы дзень для некалькіх жыхарак Гродна стаў і сямейным святам. 8 сакавіка ў Гродзенскім абласным перынатальным цэнтры нарадзіліся 6 дзяцей - 3 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі. Нованароджаныя і іх мамы пачуваюцца нармальна. І сёння ў гонар свята ў раддом з падарункамі завіталі прадстаўнікі "Белай Русі" і Беларускага саюза жанчын.

На думку экспертаў, рост колькасці дзяцей у беларускіх сем'ях можна назваць тэндэнцыяй: з года ў год колькасць жанчын, якія нарадзілі другое, трэцяе і нават чацвёртае дзіця, стабільна павялічваецца. Толькі ў Гродзенскім перынатальным цэнтры ў 2016 нарадзілася на 161 дзіця больш, як у 2015.