У Смалявіцкім раёне аўтэнтычны абрад "Зажынкі" сабраў аграрыяў з усіх гаспадарак

18 июля 2022

Свята першага снапа. Раённыя "Зажынкі" сустрэлі на смалявіцкай ніве. Абрад аўтэнтычны і хлебасольны: ён даў старт уборачнаму сезону. Сімвалічным месцам сустрэчы аграрыяў з усіх гаспадарак стала поле з азімым ячменем. Ураджайная, каларытная і гасцінная пляцоўка разгарнулася на базе сельгаспрадпрыемства "Першамайскі".

Першы сноп сабралі ўручную, затым да жніва далучылася тэхніка. Толькі ў Смалявіцкім раёне на ўборку збожжа выйдуць больш за 70 камбайнаў. Наліўныя каласы трэба будзе ўбраць з 19 тыс. га. У гаспадарцы "Першамайскі" пад залатое збожжа адвялі 1 400 га.

Жніво без страт і ў аптымальныя тэрміны

Каб сабраць кожнае зярнятка, жніво неабходна правесці ў аптымальныя тэрміны. Менавіта ад якасці ўборкі і захавання агратэхналогій залежыць аб'ём каравая. Хлебаробы Мінскай вобласці сёлета імкнуцца пераадолець двухмільённы рубеж.