Украінскі Boeing загарэўся яшчэ да сутыкнення з зямлёй

9 января 2020
Апублікаваныя першыя вынікі следства па крушэнні "Боінга" ў Іране. Лайнер, які разбіўся,  загарэўся яшчэ да сутыкнення з зямлёй, гаворыцца ў справаздачы Арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Ірана. "Паводле паведамленняў відавочцаў, агонь быў бачны на самалёце і распаўсюджваўся па яго фюзеляжы",  адзначана ў дакуменце. Як лічаць у ведамстве, траекторыя палёту "Боінга" паказвае на тое, што пасля з'яўлення непаладкі экіпаж развярнуў яго ў бок аэрапорта. Пры гэтым пілоты не паведамлялі аб узнікненні пазаштатнай сітуацыі на борце.

Яшчэ з мінулага вечара людзі прыносяць кветкі ў кіеўскі аэрапорт Барыспаль, каб ушанаваць памяць загінуўшых. Побач з лампадамі стаяць фатаграфіі членаў экіпажа самалёта.  Акрамя таго, уначы ў аэрапорце ўшанаваў памяць ахвяраў і ўсклаў кветкі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У суседняй краіне, а таксама Іране сёння аб’яўлена  нацыянальная жалоба. Кніга спачуванняў адкрыта  ў пасольстве Украіны  ў Мінску. Да дыпмісіі таксама нясуць кветкі.  Ахвярамі трагедыі сталі ўсе 176 чалавек, якія ляцелі з Тэгерана ў Кіеў.