70 мільёнаў дрэў пасадзілі ўдзельнікі акцыі Тыдзень лесу

14 апреля 2014

Семдзесят мільёнаў дрэў пасадзілі ўдзельнікі акцыі Тыдзень лесу, якая завяршылася ў Беларусі ўчора. Усяго ў акцыі прынялі ўдзел больш за 50 000 чалавек.
Нагадаем, Тыдзень лесу быў прысвечаны 70-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адначасова асаблівую ўвагу надалі добраўпарадкаванню мемарыяльных комплексаў. Закладваліся памятныя алеі і скверы, прысвечаныя героям вызвалення нашай краіны.