35-ы дзень нараджэння адзначыў цыркавы калектыў Беларускай чыгункі

7 декабря 2016

35-ы дзень нараджэння адзначыў цыркавы калектыў Беларускай чыгункі. На сцэне Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў навучэнцы цыркавой студыі разам з выпускнікамі дэманстравалі новае шоу. Творчыя сакрэты і тонкасці ілюзіі, акрабатыкі, клаўнады ўжо 20 гадоў дзецям раскрываюць кіраўнікі студыі Генадзь Горлаў і Людміла Урупіна - цыркавыя артысты ў другім пакаленні.

 

Любоў Урупіна, рэжысёр-балетмайстар цыркавой студыі "Белая Русь":

"Гэта і гімнастыка, і акрабатыка, і жангліраванне. Нашы выпускнікі ўмеюць абсалютна ўсё. З такімі навыкамі нават неабавязкова працаваць у цырку - гэта і агульная падрыхтоўка. У нас ёсць спецыяльнае падрыхтоўчае аддзяленне, дзе дзяцей вучаць садзіцца на шпагат, а потым з часам пераходзім і да чагосьці больш складанага,  тыпу жангліравання".

У спартыўнай зале творчага калектыву першыя трукі асвойвалі і многія будучыя артысты Белдзяржцырка, маскоўскага цырка Юрыя Нікуліна і нават вядомага Дзю Салей.