300 сірыйскіх дзяцей адпачнуць у лагеры "Зубраня" гэтым летам

4 июня 2018

Першая група школьнікаў з Дамаска, Алепа, Латакіі некалькі дзён таму прыбыла ў дзіцячы цэнтр на беразе Нарачы. З родных гарадоў у руінах гэтыя дзеці трапілі ў сапраўдную краіну дзяцінства. У групы са 150 школьнікаў вельмі насычаная спартыўная і культурная праграма. У "Зубраняці" яны правядуць 15 дзён, затым ім на змену прыляціць наступная група, таксама 150 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Фінансаванне адпачынку і аздараўлення сірыйскіх школьнікаў, якія падчас ваенных дзеянняў страцілі бацькоў, ажыццяўляецца з рэзервовага фонду Прэзідэнта. Адпаведнае распараджэнне аб прыёме 300 дзяцей з розных гарадоў Сірыі Аляксандр Лукашэнка падпісаў у канцы мая.