22 чэрвеня пабіты тэмпературны максімум у Беларусі

23 июня 2021

Тэмпературны рэкорд чэрвеня за ўвесь перыяд метэаназіранняў пабіты ў Беларусі: 35,9 °C зафіксавалі ўчора слупкі тэрмометраў. Гэта на 0,3 градуса вышэй за ранейшы максімум, які пратрымаўся 57 гадоў. 23 чэрвеня 1964 года  ў Беразіне Мінскай вобласці  было адзначана +35,6 °C. Сёння таксама будзе горача:  месцамі ў Беларусі аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі. Максімальная тэмпература паветра паднімецца да +36.