У Мінску прайшоў сумесны беларуска-венесуэльскі арт-праект

20 мая 2021

Студэнты Універсітэта культуры і мастацтваў азнаёміліся са старажытным народным абрадам Венесуэлы. Творчыя маладыя людзі ў сталічнай  мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" паўдзельнічалі ў майстар-класе па вырабе традыцыйных масак д'яблаў, якія танцуюць.  Артэфакт - важная частка нацыянальнага свята, якое з XVII стагоддзя праводзяць у венесуэльскім гарадку Сан-Францыска-дэ-Ярэ напярэдадні Вялікадня. Касцюміраваны парад д'яблаў сімвалізуе барацьбу сіл дабра са злом і выгнанне чорных духаў. Гэты абрад у 2012 годзе быў уключаны ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.

Аляхандра Сілье Куэнка, мастак (Венесуэла):

Падчас абраду мясцовыя жыхары Сан-Францыска-дэ-Ярэ пераапранаюцца ў д'яблаў: надзяваюць чырвоную накідку, калье, маску, бяруць у рукі маракасы і ў танцы рухаюцца на цэнтральную плошчу, да царквы, дзе праходзіць урачыстая імша ў гонар Цела і Крыві Хрыста. Ля ўваходу ў храм маскарадныя д'яблы прызнаюць сваё паражэнне, схіляюцца ў знак павагі да святых дароў, а святар даруе ім і бласлаўляе іх. 

Наступны буйны арт-праект у Беларусі Венесуэла пакажа да Дня незалежнасці сваёй краіны - 24 чэрвеня.