Паводкавая сітуацыя ў Беларусі па-ранейшаму застаецца напружанай

22 апреля 2013

Падтапіла амаль 450 жылых дамоў, амаль 3 тысячы падворкаў і крыху менш гаспадарчых збудаванняў. У Віцебскай вобласці вада дабралася да Верхнядзвінска. Да такіх адзнак - 11 метраў - рэкі не паднімаліся тут апошнія паўстагоддзя. Аднак такія сюрпрызы ад стыхіі для жыхароў Верхнядзвінска ўжо сталі звыклымі. Гараджане былі гатовыя да паводкі.


Ратавальнікі эвакуіравалі жыхароў дамоў, якія цалкам апынуліся пад вадой. А ў найбліжэйшыя дні падтапленні павялічацца. Таму атрады МНС працягваюць узмоцненае дзяжурства ў небяспечных раёнах.