200 камер аўтаматычнай фотафіксацыі за два гады

12 июля 2014
Дарожная міліцыя прывяла новыя лічбы і новыя дасягненні ў галіне кантролю хуткаснага рэжыму. Сёння на асноўных транспартных артэрыях краіны за зухамі сочаць 10 пераносных датчыкаў і 118 стацыянарных прылад, а ўжо да канца гэтага лета іх колькасць дасягне 200. Кожны месяц рэгіструецца каля 55 000 парушэнняў. Камеры з'явіліся менавіта там, дзе рызыка аварыйнасці найболей высокая. Сёння функцыянуе інтэрнэт-сайт, дзе на карце Беларусі можна знайсці пункты знаходжання камер. Плюс да ўсяго жоўтыя таблічкі Radar папярэджваюць аўтамабілістаў.
Карпатлівы аналіз аварый паказаў, што асноўная прычына кожнага 5 ДТЗ крыецца менавіта ў высокай хуткасці.