СК: за рулём машыны, якая збіла дзяўчыну, быў п'яны бяспраўнік

19 марта 2023

Сталі вядомыя падрабязнасці смяротнай аварыі ў Мінску.

Нагадаем, напярэдадні, бліжэй да паўночы, пад коламі іншамаркі загінула 24-гадовая дзяўчына. Вадзіцель "субару" кінуў машыну і ўцёк. Але праз 20 хвілін недалёка ад месца ДТЗ па прыкметах быў затрыманы экіпажам Фрунзенскай аховы.

Высветлілася, што 25-гадовы бяспраўнік раней судзімы за хуліганства. Сваё дачыненне да аварыі ўсяляк адмаўляў, спасылаючыся на тое, што на яго напалі, стукнулі па галаве і пасля ўкралі аўто. Дарэчы, у крыві затрыманага выяўлена 1,6 праміле алкаголю, а на яго твары - характэрныя пашкоджанні і парэзы.

Вядома, што ў аварыі пацярпела пасажыр "шкоды" - 55-гадовая жанчына, яна шпіталізаваная. І ўжо Следчы камітэт па факце здарэння ўзбудзіў крымінальную справу.