1 жніўня ў Мінску стартуюць школьныя кірмашы

29 июля 2019

Падрыхтавацца да новага навучальнага года можна будзе ў 400 пунктах продажу, якія размесцяцца як пад адкрытым небам у фармаце кірмашоў, так і пры гандлёвых цэнтрах. Але ўжо сёння ў буйных універмагах сталіцы ў спецыялізаваных аддзелах прапануюць канцылярскія прылады, школьную форму і абутак. Сабраць вучня малодшых класаў будзе каштаваць мінімум 215 рублёў, старшакласнікаў - 257.

Сёлета новая калекцыя школьнай формы адпавядае сучасным тэндэнцыям: тканіна пераважна натуральная, свабоднага крою, дызайнеры зрабілі больш кішэняў і зашпілек. Палітру колераў таксама пашырылі. Асартымент школьнай экіпіроўкі на 90 % беларускай вытворчасці.