15-тысячнага ўладальніка генетычнага пашпарта ўрачыста сустрэлі ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі

14 августа 2019

Дакумент, які распавядзе пра чалавека ўсё. 15-тысячнага наведвальніка і будучага ўладальніка генетычнага пашпарта  сёння ўрачыста сустрэлі ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. Свой дакумент здароўя  мінчанка Кацярына Астахава  атрымае прыкладна праз тры тыдні. Унікальны біялагічны тэст можа распавесці пра магчымыя захворванні, харчовыя і лекавыя непераноснасці, вызначыць спартыўныя здольнасці дзіцяці, а таксама  выявіць генетычныя прычыны невыношвання плода.

Дарэчы, генетычныя пашпарты ў нашай краіне атрымалі ўжо больш як трыста замежных грамадзян.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя