Беларуская суперкамп’ютарная ўстаноўка "СКІФ К-1000" заняла 98-е месца ў спісе 500 самых прадукцыйных камп'ютараў свету

15 декабря 2017

Беларуская суперкамп’ютарная ўстаноўка "СКІФ К-1000" заняла 98-е месца ў спісе 500 самых прадукцыйных камп'ютараў свету. Яна з'яўляецца самай магутнай машынай на тэрыторыі краін СНД і Усходняй Еўропы. Суперкамп’ютар занеслі ў спіс галоўных дасягненняў Года навукі ў Беларусі. Дарэчы, "СКІФ К-1000" выконвае да 20 трыльёнаў аперацый за секунду. Адзначым, у першую сотню ў новай рэдакцыі рэйтынгу ўвайшлі суперкамп’ютарныя ўстаноўкі 16 краін.