15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 марта 2023
У Беларусі сёння адзначаюць Дзень Канстытуцыі. Упершыню ў гісторыі нашай краіны  юрыдычныя рамкі развіцця дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавы былі замацаваныя 15 сакавіка 1994 года. Дапаўненні і змяненні ў Канстытуцыю ўносіліся на трох рэспубліканскіх рэферэндумах, якія адбыліся ў 1996, 2004 і 2022 гадах. Сучасная версія дакумента па праве лічыцца народнай. Па ўсёй краіне прайшлі народныя абмеркаванні, кожны мог уносіць прапановы. І такім чынам  беларусы сфарміравалі цяперашнюю Канстытуцыю, якая адпавядае сучасным выклікам і вызначае новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці дзяржавы.