Больш за 70 аб'яднанняў па інтарэсах прапаноўваюць школьнікам у Лагойскім раёне

9 сентября 2020
Робататэхніка і легаканструяванне, каліграфія і маляванне. У Мінскай вобласці праходзіць тыдзень ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Напрыклад, толькі ў Лагойскім раёне школьнікам прапаноўваюць больш за 7 дзясяткаў аб'яднанняў па інтарэсах. Так, на базе цэнтра дзіцячай творчасці зараз фарміруюць гурткі па 9 напрамках тэхнічнага, мастацкага, спартыўнага профіляў. Занятак па душы выбрала і Алена Вітко.

Тэма малюнка атрыманая, натхненне ёсць - за працу! Першакласніца Зара Бікман з задавальненнем ходзіць не толькі ў школу, але і на дадатковыя заняткі. Зараз, напрыклад, наведвае групу творчага развіцця "Апельсін".

Насычаны і разнастайны расклад у Цэнтры дзіцячай творчасці Лагойскага раёна могуць скласці для кожнага школьніка. На выбар больш за 70 аб'яднанняў па інтарэсах. Рукадзелле і вакал, вышыўка і праграмаванне. Тут жа вывучаюць каліграфію.

Дарэчы, акрамя каліграфіі, выкладаюць і лэтэрынг - мастацтва па стварэнні прыгожых літар. Упершыню такі профіль у нашай краіне з'явіўся менавіта ў Лагойскім цэнтры. 

Зараз мы знаходзімся на занятках па графарытміцы. Гэта методыка, дзе выкарыстоўваюць музычную пропісь. Тут дзеці пад музыку адточваюць правільнае становішча рукі падчас пісьма.

Акрамя творчых напрамкаў, у цэнтры займаюцца і прафарыентацыяй школьнікаў.

Толькі ў Лагойскім раёне навучальны год пачаўся амаль для 4 тысяч школьнікаў. Амаль палова з іх плануюць наведваць дадатковыя творчыя і пазнавальныя заняткі. Групы якраз фарміруюць.