10 тысяч чалавек сабраліся ў Віцебску на плошчы Перамогі

9 мая 2014

У Віцебску 10 тысяч чалавек прыйшлі сёння на галоўную плошчу горада - плошчу Перамогі, каб прыняць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 9 Мая. Ганаровая варта несла вахту каля Вечнага агню, а войскі Віцебскага гарнізона ўрачыстым маршам прайшлі перад ветэранамі. Затым для герояў быў дадзены святочны абед - прама на плошчы разгарнулі палявую кухню і салдацкія палаткі. У гэтыя хвіліны на плошчы Перамогі праходзіць выстава баявой тэхнікі.