Чыгуначны пераход у Мар'інай Горцы стаў яблыкам разладу

9 июля 2013

Жыхары горада скардзяцца на нязручнасць пешаходных пераходаў і іх стан. Але мясцовыя ўлады запэўніваюць: аб'екты ў належным выглядзе і адпавядаюць усім нормам. Сітуацыя пагоршылася, калі чыгунку абгарадзілі жалезнай агароджай. Але людзі праклалі народную сцяжынку ў неналежным месцы насуперак усім папярэджанням. Чаму пяць гадоў не могуць знайсці кампраміс? Жыхарка горада звярнулася да нас са сваёй праблемай. Аляксандра Драгун шукала выйсце на чыгунцы.



Кожны дзень шлях у цэнтр горада для Алы падобны на выпрабаванне. Галоўнай прычынай пакут стаў цэнтральны пешаходны пераход праз жалезную магістраль. А больш дакладна - яго нязручнасць.


Ала, жыхарка г. Мар'іна Горка: Два дні таму тут у тупіку стаяў цеплавы састаў. Невялікі. Літаральна метр заехаў за пераход. І стаяў. Малады чалавек здымаў на тэлефон. Жадаў у Інтэрнэт скінуць. Ну гэта ж смешна. Людзі ўсе пераходзілі па пуцях.


Пяць гадоў таму чыгунку аддзялілі жалезнай агароджай. І аблюбаваны пераход ад гарадскога рынку да аўтавакзала забаранілі, спасылаючыся на высокую небяспеку і няшчасныя выпадкі.


Таццяна Сілівончык, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Пухавіцкага райвыканкама: Існуюць ходкія меркаванні ў грамадзян. Жадаюць звязаць наш аўтавакзал і рынак. Але гэта немагчыма. Няма ніякіх перадумоў, каб стварыць дадатковы наземны пераход.


Але праз забароненае месца народная сцежка ўсё роўна не зарастае. Не пужаюць аматараў рызыкі папераджальныя плакаты, штрафы і няшчасныя выпадкі. Сваім звычкам не здраджваюць нават пры аб'ектыве здымачнай групы.


Чыгунка аб'ядноўвае дзве часткі горада. Сувязным стаў вось гэты мост, пабудаваны дваццаць гадоў таму. Альтэрнатыву пераходу ў 80 ступенек прапанавалі і 3 наземныя.


Адлегласць паміж наземнымі пераходамі - паўтара кіламетра. Як і патрабуюць нарматывы. Калі цягнік замінае пешаходам, на гэты выпадак прадугледжаны надземны пераход. Мост зручны і бяспечны...


Але толькі не для пешаходаў з дзіцячымі каляскамі - пандусы састарэлі і даўно не прыдатныя для выкарыстання. Але гэтыя непаладкі абяцалі выправіць.


Аляксандр Такоцкі, выконваючы абавязкі начальніка станцыі Пухавічы: Будзе створаная камісія. Разгледзяць бяспеку моста, замену пандусаў. Можна з прапановамі звяртацца.


Пакуль жа сышліся на думцы: прывесці ў парадак існуючыя пераходы - мост і аўтамабільныя пераезды. А таксама раз'ядноўваць чыгуначныя саставы, каб пешаходы не марнавалі час ў чаканні і свабодна пераходзілі праз чыгунку.