Відэакамеры ў грамадскім транспарце фіксуюць вадзiцеляў, якія выкарыстоўваюць паласу для грамадскага транспарту не па правiлах

14 сентября 2021
Кантроль за парушальнікамі правілаў дарожнага руху ў сталіцы пачалі весці і з грамадскага транспарту. У цэнтры ўвагі - паласа, пазначаная літарай "А". У аўтобусах і тралейбусах па маршруце ўздоўж вуліцы Прытыцкага ўсталяваны камеры фіксацыі. Яны і "ловяць" парушальнікаў, якія выкарыстоўваюць паласу для грамадскага транспарту. Пра такі дадатковы кантроль праз камеры фотафіксацыі  вадзіцеляў папярэджваюць спецыяльныя інфармацыйныя таблічкі,  замацаваныя  на апорах асвятлення.

Пакуль абсталяванне працуе ў тэставым рэжыме. У хуткім часе камеры пачнуць фіксаваць парушэнні ў паласе для грамадскага транспарту на Нямізе. Дарэчы, толькі за жнівень на вуліцах Бабруйскай і Прытыцкага зафіксавалі амаль 1 тысячу 300 парушэнняў.