Затрымана буйная партыя нелегальнай бытавой тэхнікі

30 декабря 2013

Буйную партыю нелегальнай бытавой тэхнікі затрымалі супрацоўнікі міліцыі сумесна з інспектарамі падатковай службы. Нелегальны тавар у нашу краіну паступаў па так званых шэрых каналах з-за мяжы. У Мінску кантрафактная прадукцыя захоўвалася на складзе, які належыць афіцыйна зарэгістраванай кампаніі. У сховішчы праваахоўнікі выявілі шырокі асартымент тавараў. Халадзільнікі, тэлефоны і планшэты - гэта толькі невялікі пералік тэхнікі са склада.


Усяго аператыўнікі канфіскавалі тэхніку амаль на 2 мільярды рублёў. Аднак гэта не ўвесь тавар. Частку прадукцыі арганізацыя ўжо паспела распрадаць. У офісе кампаніі праваахоўнікі выявілі 160 мільёнаў рублёў выручкі. У выніку ў адносінах да парушальнікаў пачата некалькі адміністрацыйных спраў. Прадпрымальнікам пагражае штраф каля 6,5 мільёнаў рублёў з канфіскацыяй тавару.