У Астраўцы адкрылася рэзідэнцыя Дзеда Мароза

9 декабря 2019
Пасяліўся казачны чараўнік разам з памочніцай Снягуркай  у мясцовым Палацы культуры, дзе яны і будуць прымаць юных гасцей кожны дзень. І каб атрымаць салодкі падарунак, хлопчыкам і дзяўчынкам трэба расказаць верш ці падрыхтаваць танцавальны нумар. Усе конкурсы і віктарыны праходзяць у форме квестаў.

Казачная рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Астраўцы сёлета адкрылася ўпершыню і будзе працаваць да 15 студзеня.