Затрымалі з палiчным

15 июля 2013
Напярэдадні ноччу два мінчаніны спрабавалі ўзламаць дзверы жылой кватэры па вуліцы Чарнышэўскага. Гаспадароў у гэты час дома не было. Міліцыю выклікалі суседзі. На месцы злачынства праваахоўнікі затрымалі двух мужчын, якія раней ужо былі судзімыя. Што дзіўна, пара зусім адмовілася прызнаваць сваю віну. Зараз абодва затрыманыя знаходзяцца ў мiлiцыi. Па дадзеным факце Следчым камітэтам Першамайскага раёна Мінска праводзіцца праверка.