Вясновы танга-фестываль запрашае на танец

8 марта 2014

Сталіца сустракае гасцей з Расіі, Швейцарыі, ЗША і іншых краін свету. Штодзённыя мілонгі яднаюць танцораў днём, вечарам і нават ноччу. Дарэчы, Музей гісторыі беларускага кіно падчас фестывалю дэманструе тэматычную праграму Жыццё ў стылі танга.


Дар'я Сухарукава, арганізатар Мінскага вясновага танга-фестывалю: Фестываль у нас праводзіцца ўжо трэці раз. Чаму менавіта ў Мінску, таму што ў нас яшчэ не было фестывалю міжнароднага аргенцінскага танга, а па ўсім свеце яны ёсць, па Еўропе дакладна можна знайсці. І мы захацелі, каб і наш горад таксама заквітнеў у гэтым танга-руху.


Уладзіслаў Лапко, удзельнік фестывалю: Калі ты прыязджаеш у чужую краіну, дзе ты ніколі не быў, можна прыйсці на мілонгу і ты сябе адчуваеш як дома. Ёсць нейкія агульныя прынцыпы, як праводзіць мілонгу. Усюды такая вельмі душэўная і хатняя атмасфера.


Танга-фестываль завершыцца ўжо заўтра, а выстава малюнкаў і фотаздымкаў прадоўжыць сваю работу да 10 сакавіка.