Барысаў-Арэна ўстанавіла новы рэкорд наведвальнасці

16 июля 2014
На стартавым матчы БАТЭ ў новым сезоне Лігі чэмпіёнаў прысутнічаў 12 тысяч 671 глядач. У рамках другога кваліфікацыйнага раўнда жоўта-сінія прымалі чэмпіёна Албаніі Скендэрбеу. Гульня завяршылася безгалявой нічыёй. Паядынак у адказ адбудзецца праз тыдзень. БАТЭ, каб выйсці ў наступны раўнд, у гасцях трэба мінімум адзін раз забіваць.