У сталіцы разгарнула працу выстава непрадуктовых тавараў

7 декабря 2013

Адзенне, абутак і бытавая тэхніка са скідкай. У сталіцы разгарнула сваю працу выстава непрадуктовых тавараў. Імправізаваны кірмаш прыняў Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі. Што адметна, на прылаўках - выключна айчынная прадукцыя з 40 сталічных прадпрыемстваў.


Прыцэньвалася і Наталля Кезік. Напэўна, яго шчырая ўсмешка і дапамагла зарабіць тыднёвую выручку. Юрыю Іванавічу сумаваць у жаночай кампаніі нават на другі дзень выставы не прыходзіцца. Як сцвярджае, жанчыны проста гэтага не дапусцяць - даволі патрабавальныя кліенты. Тым больш, што ў жаночым міні-магазіне ёсць што прымераць.


Сёлета на кірмашы з'явіліся і навічкі. Беларускі цэнтр моды ў павільёнах Палаца дзяцей і моладзі ўпершыню. У сувязі з гэтым для сваіх пакупнікоў на продаж па сабекошце выставілі сукенкі і касцюмы з новай калекцыі.


Сваю прадукцыю на выставе прадстаўляюць вядучыя сталічныя вытворцы - 40 прадпрыемстваў. На выбар пакупнікоў тавары лёгкай прамысловасці, бытавая тэхніка, касметыка. Прадукцыя рэалізуецца па цэнах вытворцаў. Што не можа не радаваць наведвальнікаў выставы.


Сёння выстава завяршае сваю работу. Але набыць падарункі да Новага года па зніжаным кошце яшчэ можна паспець. Гандлёвыя рады ў Мінскім дзярдаўным палацы дзяцей і моладзі будуць працаваць да сямі гадзін вечара.