У сталічнай школе праходзіць турнір па паўэрліфтынгу

8 января 2014

Апошні дзень зімовых канікул некаторыя мінскія школьнікі сустракаюць са штангай у руках. У 14-й сталічнай школе праходзіць турнір па паўэрліфтынгу на прызы Беларускай Праваслаўнай Царквы. Выжаць ад грудзей 100-кілаграмовы грыф спрабуюць не толькі прадстаўнікі моцнай паловы, але і дзяўчынкі.


Каму паддалася такая вага і колькі трэба трэніравацца, каб быць са штангай на ты, - рэпартаж Аляксандра Хараўца. Гэтая маленькая і, на першы погляд, непрыметная дзяўчына - майстар спорту па паўэрліфтынгу. У свае 15 Аляксандра Бурыкіна абсалютная чэмпіёнка Беларусі і бронзавая чэмпіёнка свету па жыме штангі лежачы. Вучаніца 9-га класа прызнаецца: у не зусім дзявочы від спорту 2 гады таму яе прывёў старэйшы брат. Сёння тры трэніроўкі на тыдзень, жорсткі спартыўны рэжым, а яшчэ ўрокі, кантрольныя і сачыненні. І ўсюды Аляксандра паспявае на выдатна.


Да сённяшніх спаборніцтваў Аляксандра разам са сваімі саперніцамі рыхтавалася амаль два месяцы.


Сярэдняя вага гэтай штангі каля 40 кілаграмаў. Выжаць ад грудзейтакую вагу многім хлапчукам не пад сілу. А гэтыя дзяўчынкі бяруць яе з першага падыходу.


Пазмагацца за званне самага дужага ў жыме штангі лежачы сёння прыйшлі амаль 30 вучняў з 10 школ Фрунзенскага раёна. Спаборніцтвы праходзяць у трох вагавых катэгорыях - да 60, 80 і звыш 80 кілаграмаў. Галоўным арганізатарам каляднага турніру выступіў прыход храма Святога Духа ў пасёлку Гатава.


Самаму малодшаму ўдзельніку спаборніцтваў толькі адзінаццаць. Зразумела, што вялізную вагу яму не падняць. Аднак паўдзельнічаць у турніры - няхай і раённага маштабу - вельмі адказна.


Першы турнір па паўэрліфтынгу сярод школьнікаў на прызы праваслаўнай царквы абяцае стаць традыцыйным. Цяга браць 100-кілаграмовы грыф з першага падыходу ў школьнікаў пасля спаборніцтваў толькі расце.