Подзвіг героя знайшоў працяг у яго нашчадках

16 июля 2014

Подзвіг героя знайшоў працяг у яго нашчадках. У Брэсце жыве дынастыя пагранічнікаў, для якіх прыкладам паслужыў подзвіг іх сваяка - Героя Савецкага Саюза Аляксея Лапаціна. Пад яго кіраўніцтвам 13-я пагранічная застава Уладзіміра-Валынскага атрада ва Украіне пратрымалася 11 дзён. Вячаславу Лапаціну было ўсяго тры гады, калі не стала бацькі. У яго біяграфіі - сувораўскае вучылішча, заставы і акругі, але 36 гадоў жыцця Вячаслаў Лапацін аддаў службе на брэсцкай зямлі.


Менавіта пагранічнікі першыя прынялі на сябе ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Брэсце асноўным пунктам стаў Пагранічны востраў. Тут дагэтуль знаходзяць гільзы і асколкі ад снарадаў.