У Мінску прайшоў гарадскі фестываль ландшафтнага мастацтва

12 июля 2023

Фестываль ландшафтнага мастацтва прайшоў у Мінску. Праект "Кветкі Нямігі" аб'яднаў усе раёны сталіцы. Свае каларытныя "пано" азеляніцелі прадставілі ў скверы Старосцінская слабада. Тэматыкай усіх кампазіцый стала "Прырода - як шлях да міру і стварэння".

Так, у дызайнерскім міксе сабраліся бягоніі і гартэнзіі, прышчэпленыя формы дрэў і кустоў. Арт-інсталяцыі дапоўнілі квітнеючымі вазонамі і лаўкамі для адпачынку.

Фларыстычныя кампазіцыі радаваць мінчан будуць да позняй восені: для гэтага падбіралі спецыяльныя расліны. Адзначым, гарадскі фестываль праводзяць штогод. Спачатку распрацоўваюць ландшафтны праект, а пасля яго пераносяць на сталічныя вуліцы.