У Мінскай вобласці пачалася ўборка цукровых буракоў

4 сентября 2013

З 16 раёнаў, дзе вырошчваюць культуру, да ўборкі прыступілі 10, сярод лідараў - Слуцкі. На жаль, умовы сёлетняга надвор'я крыху сапсавалі чаканні аграрыяў. Аднак наперадзе яшчэ два месяцы ўборкі.


Аляксандр Харавец - пра салодкі ўраджай.


Вадзім Янкавы разам з напарнікам убіраюць цукровыя буракі круглыя суткі. Таму, пакуль адзін спіць, другі збірае салодкія карняплоды. І так ужо 12 год запар. За змену камбайн дастае з зямлі каля 2 тысяч тон буракоў. Механізатар прызнаецца - праца не з лёгкіх, аднак гэта таго варта


Пад цукровымі буракамі у аграсэрвісе занята плошча больш як 2 тысячы гектар. Сёлета на ўраджайнасць тут скаргаў няма. З кожнага гектара збіраюць па 350 цэнтнераў. Паказчыкі, на жаль, меншыя за леташнія - умовы надвор'я далі пра сябе ведаць, але ж гэта кампенсуецца тым, што яны больш салодкія.


Сёлета у гаспадарцы на уборцы буракоў задзейнічана 6 камбайнаў. 5 з іх працуюць у іншых СВК вобласці - дапамагаюць там збіраць ураджай. Рэнтабельнасць салодкай культуры ў рэгіёне стопрацэнтная. Што адбіваецца як на матэрыяльным заахвочванні работнікаў, так і на культуры земляробства.




Салодкія карняплоды з усёй вобласці звозяцца ў Слуцк, на цукровы камбінат.


За суткі на камбінаце пераапрацоўваюць каля 9 тысяч тон буракоў -за сезон больш чым мільён. Сёлета прадпрыемства плануе вырабіць каля 160 тысяч тон цукру, палова якога пойдзе на экспарт.


Караняплоды на цукар, а рэшткі вытворчасці - на корм жывёлам. За змену тут вырабляюць каля 180 тон карыснага прадукта. Амаль 90 працэнтаў экспартуецца у краіны СНД.