У кантакт-цэнтры Мінгарвыканкама адказвалі на пытанні безбар'ернага асяроддзя

19 сентября 2013
Сярод асноўных тэм - паніжэнне борта прыступак каля пад'ездаў, нанясенне на іх кантраснай афарбоўкі, ўстаноўка пандусаў і пад'ёмнікаў. Дарэчы, гарадской праграмай сёлета прадугледжана ўстаноўка 55 пандусаў і 26 пад'ёмнікаў. Каб гэтыя прылады з'явіліся па патрэбным адрасе, неабходна звярнуцца ў сацыяльны тэрытарыяльны цэнтр па месцы жыхарства.

Усе адрасы, уключаныя ў гарадскую праграму па фарміраванні камфортнага асяроддзя для інвалідаў і іншых аслабленых асоб, адпрацоўваюцца на працягу года.