3-ці тур чэмпіянату Беларусі па футболе завершыцца 7 красавіка

7 апреля 2024

Трыма матчамі сёння завершыцца 3-ці тур чэмпіянату Беларусі па футболе. Цэнтральнае супрацьстаянне прыме Гродна, дзе на поле выйдуць сярэбраны і бронзавы прызёры мінулага сезона - "Нёман" супраць "Тарпеда-БЕЛАЗ". У бягучым розыгрышы каманды ачкоў не страчвалі, у актыве па 6 балаў. У прамым эфіры супрацьстаянне лідараў пакажа тэлеканал "Беларусь 5", пачатак а 16-й гадзіне.

Таксама стапрацэнтны вынік пасля дзвюх гульняў у "Славіі", мазыране сёння прымуць "Іслач", а дзеючы чэмпіён - мінскае "Дынама" - згуляе з "Нафтанам". Усё самае цікавае ў аглядзе тура на спартыўным канале ў 21:25.