У Барысаўскім раёне высвятляюць прычыны аварыі

5 мая 2014

У Барысаўскім раёне высвятляюць прычыны аварыі, у якой загінула 4-гадовае дзіця. Вадзіцель-жанчына падчас развароту на сваім Renault стварыла перашкоду аўтамабілю Ford. Ён з'ехаў у кювет і неаднаразова перакуліўся. У выніку дарожна-транспартнага здарэння загінуў 4-гадовы сын вадзіцеля (яго перавозілі без дзіцячага крэсла). У аварыі траўміраваны і дзве пасажыркі Ford. Узбуджана крымінальная справа.