У Пухавіцкім раёне стартавала будаўніцтва АПК новага пакалення

27 июля 2018

У цырымоніі закладкі першага каменя ўдзельнічалі віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы і кіраўнік праўлення кітайскай карпарацыі Чан Чжэнмін. Да 2032-га года ля вёскі Уборкі на ўчастку больш як 160 га павінны з'явіцца 32 аб'екты. Першая вытворчасць заробіць ужо праз 3 гады, а праз 15 гадоў увесь комплекс адкрые амаль тысячу працоўных месцаў. За год там плануюць перапрацоўваць да чвэрці мільёнаў тон збожжа.