Традыцыйны кірмаш вакансій у Минску

28 октября 2014
Традыцыйны кірмаш вакансій сёння прапанаваў саіскальнікам больш за 5 тысяч працоўных месцаў. Большасць вакансій прапанаваныя прадпрыемствамі прамысловасці і будаўніцтва. Сярэдні ўзровень заработнай платы - чатыры с паловай мільёны рублёў. Акрамя звестак аб сітуацыі на працоўным рынку, ўсе ахвочыя маглі даведацца аб прафесійным навучанні, рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных і атрыманні дапамогі.

З пачатку года у сталічную службу занятасці звярнуліся каля 12 тысяч мінчан, больш за 9 тысяч былі зарэгістраваныя ў якасці беспрацоўных. 72% гэтых грамадзян былі працаўладкаваныя. Больш падрабязна аб сітуацыі на рынку працы глядзіце ўвечары.