Станцыя метро Малінаўка адкрыецца да 10 чэрвеня

27 мая 2014
Доўгачаканая станцыя метро Малінаўка адкрыецца да 10 чэрвеня. Пра гэта нам паведаміў начальнік мінскага метрапалітэна. Зараз на станцыі завяршаюцца апошнія будаўнічыя працы. 23 мая на станцыі прайшоў паспяховы пробны пуск цягніка. Нагадаем, станцыя метро Малінаўка пабудавана на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Ясеніна побач з мікрараёнамі Малінаўка і Брылевічі.