Школьнікі выратоўваюць папуляцыю птушак

2 мая 2013

У рэспубліканскім заказніку Лебядзіны вучні размясцілі гняздоўі і домікі на вадзе. З дапамогай такой выратавальнай тэхналогіі птушкі, занесеныя ў Чырвоную кнігу,   не будуць лёгкай здабычай для драпежнікаў.


Якія яшчэ прыдумкі прапаноўваюць валанцёры, ведае Наталля Кезік.


Дзве гадзіны і дом пабудаваны. Вось такі выратавальны плыт  для птушак збіваецца з дошак. На паверхні  сена для гнёздаў і цагліна  для супраціўлення ветру. Домік утрымліваецца на вадзе дзякуючы пластыкавым бутэлькам. Ідэя стварэння такога выратавальнага прыстасавання поўнасцю належыць школьнікам.


Плыцікі для птушак школьнікі да месца прыначэння дастаўляюць на спецыяльнай лодцы і затым ужо на вадзе адпускаюць іх да птушак.


Такім чынам птушыныя яйкі і патомства становяцца недасягальнымі для бяздомных жывёл. Плаваць такія прытулкі могуць не адзін год. Летась на такіх доміках крачкі ўжо вывелі патомства. 


Для качак жа такія гняздоўі не падыходзяць. Ім для папаўнення папуляцыі прадугледжаны іншыя апартаменты – трохметровыя домікі на вадзе. Іх, каб не сплылі, укопваюць у зямлю.  


У рэспубліканскім заказніку Лебядзіны 96 відаў птушак. Але большасць з іх затрыміваецца тут ненадоўга. Спакойнаму іх жыццю перашкаджае блізкасць горада і вялікая колькасць машын. А пастаяннае жыллё – важкая прычына для птушкі тут затрымацца. Дзякуючы такой нязначнай дапамозе папуляцыю птушак мінулай халоднай і зацяжной зімой удалося захаваць поўнасцю.


Але на гэтым дабрачыннасць валанцёраў не заканчваецца. У творчай майстэрні гімназістаў у запасе не адна шпакоўня. А дошак і цвікоў у іх  дастаткова. Застаецца толькі атрымаць дапамогу дарослых, каб правільна прыладкаваць птушыныя домікі.