Беларускія клубы даведаліся з кім будуць гуляць у 1/16 фіналу хакейнай Лігі чэмпіёнаў

4 июня 2020
Гродзенскі "Нёман" супраць леташняга трыумфатара. Клуб Сяргея Пушкова згуляе са шведскай "Фрэлундай" у першым раўндзе новага розыгрышу хакейнай Лігі чэмпіёнаў. Лепшая каманда краіны па выніках сезона - "Юнацтва" - у 1/16-й фіналу пазмагаецца з чэшскім клубам "Тршынец". З-за пандэміі каранавіруса турнір стартуе адразу з плэй-оф, без групавога этапа. Пачатак перанесены на 6 кастрычніка, пры гэтым можа быць адкладзены яшчэ на месяц.