Сёння ў БДУІР студэнтам уручылі першыя сертыфікаты навуковага цэнтра Android.

23 мая 2013
Сёння ў БДУІР студэнтам уручылі першыя сертыфікаты навуковага цэнтра Android. Восем месяцаў таму пачалі навучанне 75 слухачоў, але толькі 39 спецыялістаў прайшлі падагульняючае тэсціраванне. Восем месяцаў яны вывучалі асновы аперацыйнай сістэмы і пачалі  распрацоўваць свае  мабільныя дадаткі. Выніковы экзамен студэнты здавалі спецыялістам Ілінойскай тэхналагічнай асацыяцыі. Атрыманыя сертыфікаты маюць міжнародны статус – лепшыя студэнты адправяцца на стажыроўку ў ЗША.