Уладзімір Макей: Мінск гатовы стаць пляцоўкай для правядзення новых шматбаковых перамоў

8 апреля 2019

Мінск гатовы стаць пляцоўкай для правядзення новых шматбаковых перамоў  па наладжванні больш эфектыўнага светапарадку. З такім меркаваннем выступіў кіраўнік МЗС Беларусі  ў рамках дыскусіі высокага ўзроўню ААН  па пытаннях бяспекі  ў Жэневе. Уладзімір Макей адзначыў, што старая сістэма ўлады і ўплыў невялікай групы найбольш моцных дзяржаў усё больш дэградуе, тады як новая сістэма ўсё яшчэ фарміруецца пад уплывам незваротнага росту палітычнай і эканамічнай моцы рэгіянальных дзяржаў і іх саюзаў.